21 лютага кожны народ  адзначае Дзень роднай мовы

Дата: 26 февраля 2024 в 19:32, Обновлено 26 февраля 2024 в 19:55
76 просмотров

21 лютага кожны народ  адзначае Дзень роднай мовы.

Мерапрыемствы ў «Камянскай спецыяльнай школе-інтэрнат» прайшлі пад дэвізам «Мову родную люблю я»: конкурс чытачоў вершаў пра родную мову, гульнi «Лянок», «Хапай лапаць», удзельнiчалi ў чэлянджы, праводзiлi віктарыну «Гучы роднае слова», складанне сінквейна пра родную мову і г.д.  

Мэтай праведзеных мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне павагі да самабытнасці роднай мовы.

Удзельнічаючы ў мерапрыемствах, навучэнцы праяўлялі актыўнасць, бо з лёгкасцю маглі перакласці словы з рускай на беларускаю мову, разгадаць рэбус або шараду, адгадаць загадку, скласці з прапанаваных слоў прыказку.

Асабліва прыемна было тое, што каманды з задавальненнем называлі імёны славутых суайчыннікаў, якія жылі ў мінулых стагоддзях, архітэктурныя помнікі на тэрыторыі Беларусі, імёны вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.