З лясгаса — у сацыяльныя ўстановы

Дата: 2 января 2023 в 16:09, Обновлено 10 января 2023 в 20:32
180 просмотров

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Бабруйскі лясгас” распачала традыцыйную пераднавагоднюю акцыю — пастаўку хваёвых дрэўцаў у сацыяльныя ўстановы Бабруйшчыны на дабрачыннай аснове.

Гэтымі днямі навагодняя прыгажуня пасялілася ў Каменскай дапаможнай школе-інтэрнаце. Ёлачка, як заўжды, была надзвычай чаканай у дзіцячым калектыве. У той жа дзень на дрэўцы з’явіліся навагоднія цацкі і гірлянды, што выклікала святочны настрой у вучняў і педагогаў.  

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва Бабруйскага лясгаса.  

https://www.tribunapracy.by/2022/12/z-lyasgasa-u-sacyyalnyya-ўstanovy/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.